14.10.2024

Гэтае кранальнае і душэўнае свята штогод адзначаецца ў Беларусі 14 кастрычніка. Усенароднае святкаванне Дня маці ў нашай краіне з'яўляецца прызнаннем найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі і падзякі самым блізкім і дарагім жанчынам – нашым мамам.
Калектыў ААТ «АЛЕВКУРП» віншуе ўсіх жанчын з Днём маці! Жадаем вам здароўя, цяпла і дабрабыту. Няхай вашыя дзеці будуць шчаслівыя, а ў доме пануе дабрыня, каханне і радасць.

