23.11.2022
Як адзначыў начальнік факультэта СПА палкоўнік Сяргей Круглік, паміж ААТ «АЛЕВКУРП» і Ваеннай акадэміяй Беларусі наладжана ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва па многіх напрамках. Бакі плённа ўзаемадзейнічаюць у пытаннях распрацоўкі і мадэрнізацыі сучасных радыёэлектронных сродкаў, падрыхтоўкі спецыялістаў, навуковай дзейнасці і іншых. І цяперашняя сустрэча стала чарговым крокам у развіцці супрацоўніцтва.