12.04.2023

Для юных гасцей адкрыліся дзверы ўсіх асноўных падраздзяленняў ААТ «АЛЕВКУРП». Школьнікі змаглі пазнаёміцца з працэсам стварэння прадукцыі, паназіраць за этапамі яе вытворчасці, а таксама задаць спецыялістам пытанні.
Экскурсія выклікала ў хлопцаў вялікую зацікаўленасць, а ў некаторых – і жаданне ў будучыні стаць часткай дружнага калектыву ААТ «АЛЕВКУРП».


