02.06.2023
Работнікі Таварыства наведалі сацыяльны дзіцячы прытулак Мінскай вобласці і падарылі яго выхаванцам цацкі, адзенне і прысмакі. А галоўнае - стварылі для рабят атмасферу сапраўднага свята!
ААТ «АЛЕВКУРП» і сацыяльны дзіцячы прытулак Мінскай вобласці ўжо не першы год звязваюць цёплыя сяброўскія адносіны. Першасная прафсаюзная арганізацыя Таварыства ўдзельнічае ў паляпшэнні бытавых умоў выхаванцаў цэнтра, а супрацоўнікі рэгулярна наведваюць дзетак, каб падарыць ім часцінку цяпла і клопату.