Балотнымі сцежкамі – да новых уражанняў!

Галоуная/Медыя-цэнтр/Навіны/Балотнымі сцежкамі – да новых уражанняў!

Балотнымі сцежкамі – да новых уражанняў!

22.09.2025
Балотнымі сцежкамі – да новых уражанняў! У мінулыя выхадныя першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ «АЛЕВКУРП» арганізавала для работнікаў прадпрыемства экскурсію «Балотныя сцежкі: па слядах прыроды». Турпаездка была прымеркавана да Дня народнага адзінства, і яе ўдзельнікі змаглі дакрануцца як да прыроднай, так і да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Першым прыпынкам займальнага падарожжа стаў касцёл ў Будславе. Гэта найбуйнейшы ў Беларусі каталіцкі храм і адзін з чатырох, якія маюць тытул Малой базілікі. Тысячы каталіцкіх паломнікаў прыходзяць сюды, каб пакланіцца абразу Будслаўскай Божай Маці.

Затым удзельнікі экскурсіі адправіліся на «шпацыр» па балоце Габы, аднаму з найбуйных і найстаражытных балот у Беларусі. У гэтым унікальным маляўнічым месцы можна ўбачыць усе тры тыпы балот: нізіннае, пераходнае і верхавое. Тут растуць звыш 400 відаў раслін, тры з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Кароткае, але насычанае падарожжа падарыла шмат яркіх уражанняў і станоўчых эмоцый усім удзельнікам. І ў чарговы раз нагадала, як шмат цудоўных і прыгожых месцаў у краіне, дзе мы з вамі жывем!

Возврат к списку