29.12.2022

Сустрэчы прынеслі іх удзельнікам масу прыемных эмоцый і яркіх уражанняў. Дзеці пачулі цёплыя віншаванні з надыходзячым Новым годам, атрымалі салодкія падарункі, а самае галоўнае – цяпло і клопат, якіх ім цяпер так не хапае. А ў якасці падзякі ўзнагародзілі гасцей шчырымі ўсмешкамі, песнямі і вершамі.
У рамках спонсарскай дапамогі калектыў ААТ «АЛЕВКУРП» паклапаціўся і аб паўсядзённым побыце дзетак. Сталічнаму цэнтру быў перададзены халадзільнік і камплекты адзення, а Стаўбцоўскаму – набор мэблі для абсталявання абедзеннай зоны.
Дапамога і падтрымка дзіцячых дамоў і іх выхаванцаў працягнецца і далей. Бо кожнае дзіця мае патрэбу ў клопаце і ўвазе, а чужых дзяцей не бывае. Усе яны – нашы дзеці!



