24.05.2025

За чатыры дні форуму кіраўніцтва ААТ «АЛЕВКУРП» правяло шэраг важных дзелавых сустрэч і перагавораў. Прадукцыя прадпрыемства выклікала цікавасць як у прадстаўнікоў шматлікіх замежных дэлегацый, так і ў наведвальнікаў выставы.
Па выніках MILEX-2025 ААТ «АЛЕВКУРП» адзначана дыпломам і памятнай узнагародай за значны ўклад у развіццё сістэм узбраення і якасную падрыхтоўку і правядзенне выставы.



