24.09.2024

Менавіта ў гэты дзень, 24 верасня 1996 года, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт зарэгістраваў навукова-вытворчае дзяржаўнае прадпрыемства «АЛЕВКУРП». Тады пачаўся шлях ад невялікай лабараторыі да сучаснага прадпрыемства, якое мае штат высокакваліфікаваных навуковых і інжынерна-канструктарскіх кадраў, уласную вытворчасць і дзясяткі паспяхова рэалізаваных праектаў па ўсім свеце.
Ад усёй душы віншуем супрацоўнікаў і ветэранаў ААТ «АЛЕВКУРП» са святам. Жадаем вам шчасця, дабрабыту і заваявання новых вяршыняў!