Новыя гарызонты «Клена»

Галоуная/Медыя-цэнтр/Навіны/Новыя гарызонты «Клена»

Новыя гарызонты «Клена»

11.07.2025
Новыя гарызонты «Клена» Спецыялісты ААТ «АЛЕВКУРП» паспяхова правялі эксперымент па спалучэнні РЛС блізкай разведкі «Клён» з дыстанцыйна-кіруемым баявым модулем «Адунок».

У ходзе эксперыменту супрацоўнікі ААТ «АЛЕВКУРП» праграмна «сутыкавалі» РЛС з агнявым комплексам калег з ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплей», пасля чаго на практыцы была праверана здольнасць «Клена» у аўтаматызаваным рэжыме і ў рэжыме рэальнага часу выдаваць цэлеўказанне аператару баявога модуля.

Праведзеныя выпрабаванні ў чарговы раз пацвердзілі: найноўшая распрацоўка ААТ «АЛЕВКУРП» валодае вялікім патэнцыялам і спектр яе прымянення можа быць значна пашыраны. Акрамя ажыццяўлення разведкі мясцовасці і аховы аб'ектаў РЛС «Клён» можа істотна пашырыць баявыя магчымасці сродкаў агнявога паражэння, у тым ліку баявых машын рознага прызначэння.

Возврат к списку