Пацверджаны статус навуковай арганізацыі

Галоуная/Медыя-цэнтр/Навіны/Пацверджаны статус навуковай арганізацыі

Пацверджаны статус навуковай арганізацыі

14.09.2022
Акрэдытацыя праходзіла ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У адпаведнасці з законам «Аб навуковай дзейнасці», такая акрэдытацыя – гэта форма дзяржаўнага прызнання кампетэнтнасці юрыдычнай асобы ў выкананні навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ.

Пасведчанне аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі стала яшчэ адным доказам высокага ўзроўню правядзення ў ААТ «АЛЕВКУРП» навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Гэта распрацоўка і мадэрнізацыя радыёлакацыйных сістэм, сістэм кіравання з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій лічбавай апрацоўкі сігналаў і інфармацыі ў рэальным маштабе часу, давядзенне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх распрацовак да стадыі вытворчасці, распрацоўка канструктарскай і тэхналагічнай дакументацыі.

Акрамя афіцыйнага прызнання вынікаў навуковай дзейнасці ААТ «АЛЕВКУРП» сведчанне спрыяе павышэнню аўтарытэту прадпрыемства, росту партнёрскага даверу, а таксама пашырае магчымасці па навукова-тэхнічнай працы на замежных рынках.

Возврат к списку