22.09.2023
Менавіта ў гэты дзень ў 1996 годзе Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт зарэгістраваў навукова-вытворчае дзяржаўнае прадпрыемства «АЛЕВКУРП». З тых часоў праведзены шлях ад канструктарскага бюро да сучаснага прадпрыемства, якому давяраюць рашэнне самых складаных навукова-тэхнічных задач і праектаў.
За больш чым чвэрць стагоддзя свайго існавання ААТ «АЛЕВКУРП» зарэкамендавала сябе надзейным распрацоўшчыкам высокатэхналагічнай і якаснай прадукцыі, вядомай як на тэрыторыі СНД, так і далёка за яго межамі.
Калектыў Таварыства паспяхова распрацоўвае і запускае ў серыйную вытворчасць радыёэлектронныя блокі і сістэмы, выконвае навукова-даследчыя работы. Сёння на рахунку ААТ «АЛЕВКУРП» шэраг самых розных паспяховых праектаў, якія зрабілі прадпрыемству імя, як у краіне, так і за мяжой.
Усе гэтыя дасягненні – сведчанне прафесіяналізму і мэтанакіраванасці, за якімі стаяць кіраўнікі, супрацоўнікі, кліенты і партнёры ААТ «АЛЕВКУРП».
І па добрай традыцыі, у гонар Дня нараджэння прадпрыемства адбылося падвядзенне вынікаў за мінулы год, ўзнагароджанне лепшых супрацоўнікаў, а таксама сказаны пажаданнi маладым спецыялістам.