21.10.2022

Кіраўніцтва і жаночая палова калектыву прадпрыемства павіншавала мужчын са святам. Акрамя цёплых слоў і падарункаў іх чакаў святочны стол, усе пачастункі на якім былі прыгатаваныя супрацоўніцамі ААТ «АЛЕВКУРП».
Несумненна, святкаванне Дня бацькі стане добрай традыцыяй для калектыву прадпрыемства. Бо гэтая дата падкрэслівае ўклад моцнай паловы чалавецтва ва ўмацаванне інстытута сям'і. Быць бацькам – гэта самая ганаровая і значная місія мужчыны, яго асаблівы абавязак.
Са святам, дарагія мужчыны! Жадаем заўсёды быць прыкладам для сваіх дзяцей і апорай для сям'і. Здароўя, дабра і дабрабыту вам і вашым блізкім.

