23.05.2022
У мэтах прафілактыкі захворванняў, звязаных з тытунекурэннем, а таксама ў сувязі з правядзеннем 31 мая 2022 года Адзінага дня здароўя «Сусветны дзень без тытуню» у перыяд з 23 мая па 12 чэрвеня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню».Спажыванне тытуню з'яўляецца адным з асноўных фактараў рызыкі развіцця цэлага шэрагу хранічных хвароб, такіх як рак, хваробы лёгкіх і сардэчна-сасудзістыя захворванні.
ААТ «АЛЕВКУРП» выступае за здаровы лад жыцця, захаванне і ўмацаванне здароўя супрацоўнікаў. У сувязі з гэтым на прадпрыемстве праходзяць мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага характару, размешчаны тэматычныя плакаты пра шкоду спажывання тытуню.
Адмоўцеся ад тытуню ужо сёння!
