27.03.2023
У першы дзень для студэнтаў была арганізавана сустрэча з дырэктарам ААТ «АЛЕВКУРП» Уладзіславам Новакам, а таксама экскурсія па прадпрыемстве. Пасля чаго яны былі размеркаваны ў вытворчыя і канструктарскія падраздзяленні. На працягу месяца стажоры будуць умацоўваць веды і набываць практычныя навыкі пад кіраўніцтвам вопытных кіраўнікоў. А тыя, хто добра праявяць сябе ў ходзе практыкі, атрымаюць шанс неўзабаве вярнуцца ў ААТ «АЛЕВКУРП» ужо ў якасці маладых спецыялістаў.