06.06.2025

Напярэдадні візіту ў сацыяльны дзіцячы прытулак Мінскай вобласці ў ААТ «АЛЕВКУРП» быў арганізаваны збор цацак і адзення для выхаванцаў цэнтра. Прыемна адзначыць, што на ініцыятыву з кожным годам адгукаецца ўсё больш працаўнікоў Таварыства.
ААТ «АЛЕВКУРП» пастаянна ўносіць уклад і ў паляпшэнне бытавых умоў для выхаванцаў сацыяльнага дзіцячага прытулку Мінскай вобласці. На гэты раз першасная прафсаюзная арганізацыя Таварыства паклапацілася аб вольным часе рабят і набыла для іх аэрахакей, кікер, настольныя гульні.
Але самым каштоўнымі падарункамі для дзетак застаюцца жывыя зносіны, клопат і ўвага. Таму работнікі Таварыства і ў далейшым будуць рэгулярна прыязджаць у госці да выхаванцаў цэнтра і дапамагаць ім пераадольваць няпростыя жыццёвыя сітуацыі.


