Выдатна працуем і актыўна адпачываем!

Галоуная/Медыя-цэнтр/Навіны/Выдатна працуем і актыўна адпачываем!

Выдатна працуем і актыўна адпачываем!

31.08.2022
Выдатна працуем і актыўна адпачываем! У апошнія выходныя дні адыходзячага лета каманда ААТ «АЛЕВКУРП» прыняла ўдзел у 9-м турыстычным злёце «Адзінства» сярод работнікаў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Турыстычны злёт па традыцыі прайшоў у прыгожым месцы на беразе Асіповіцкага вадасховішча.

У мэтах павышэння спартыўнага і тэхнічнага майстэрства, выяўлення наймацнейшых каманд на турыстычнай базе «Бярозка» сабралася 17 каманд, якія на працягу трох дзён спаборнічалі як у традыцыйных ўжо спаборніцтвах (валейбол, бадмінтон, тэхніка пешаходнага, воднага і веласіпеднага турызму, дартс, рыбная лоўля), так і ў навінках гэтага года – лазертаг і аэрахаккей.

Па выніках 12 спартыўных дысцыплін яркая і дружная каманда ААТ «АЛЕВКУРП» паднялася ў агульным заліку на 12-е месца – на пяць пазіцый вышэй у параўнанні з мінулым годам, што было неаднаразова адзначана арганізатарамі турыстычнага злёту. У гэтым годзе наша каманда ўпершыню заняла два прызавых месцы. «Срэбра» у спаборніцтвах па аэрохакею заваявалі Аляксандра Булава і Ягор Кузняцоў. У спаборніцтвах па рыбнай лоўлі таварышаў па камандзе падтрымалі Дзмітрый Ануфрэня і Анастасія Мальцава. Значна палепшыліся вынікі ў такіх дысцыплінах як дартс і стральба з пнеўматычнай вінтоўкі.

Акрамя спартыўных поспехаў у «Адзінстве» важлівыя атмасфера карпаратыўнага духу і падтрымкі, спартыўнага суперніцтва і рашучасці, якія дазваляюць не толькі выяўляць пераможцаў на спартыўных пляцоўках, але і вырашаць важныя задачы ў рабочай абстаноўцы.

Нягледзячы на насычаную праграму турыстычнага злёту, у каманды заставаўся час і на адпачынак, песні пад гітару ля вогнішча, танцы на дыскатэцы.

Турзлёт – гэта выдатнае карпаратыўнае свята, якое аб'ядноўвае калектыў, а дні, праведзеныя разам, запамінаюцца на ўсё жыццё, зараджаюць пазітывам, станоўчай энергіяй і дабром! Яго рамантыку немагчыма да канца перадаць словамі, а атрыманае задавальненне стымулюе і надалей весці актыўны і здаровы лад жыцця.

Возврат к списку